Хабараўскі краёвы суд 3 верасня пастанавіў дазволіць жыхарам краю доступ да некалькіх сайтаў, у тым ліку да відэапарталу YouTube. Тым самым ён змяніў рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі. У ліпені Цэнтральны раённы суд Камсамольска-на-Амуры пастанавіў перакрыць доступ да сайтаў lib.rus.ec, YouTube.com, thelib.ru, zhurnal.ru і web.archive.org, так як на відэахосцінгу знайшлі кліп Russia for Russians, а на астатніх сайтах тэкст кнігі Гітлера «Мая барацьба». Пастанова раённага суда была адразу ж абскарджана. Паводле новага рашэння, правайдэр павінен перакрыць доступ толькі да старонак, якія змяшчаюць гэтыяматэрыялы. Астатнія старонкі блакавацца не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?