1 верасня ў Мінску сутыкнуліся легкавік Citroen Xantia і джып Lexus з мігалкамі, падобны да аўто суправаджэння кіраўніка краіны.

Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

На форуме партала Onliner.by, прысвечаным аўтааварыям, 1 верасня былі выкладзеныя фотаздымкі ДТЗ на вуліцы Гарэцкага. На фота — легкавік Citroen Xantia з пашкоджаным перадам і джып Lexus з мігалкамі, падобны да аўто з картэжу Лукашэнкі. Аўтар здымкаў піша, што аварыя здарылася прыблізна а 8-й раніцы насупраць выезду з двара дома №41. Іншых падрабязнасцяў наведнік форуму не паведаміў.

Ва Упраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму паведамілі, што дадзенае дарожна-транспартнае здарэнне імі не фіксавалася. «Праз упраўленне праходзяць толькі ДТЗ з пацярпелымі. Калі іх няма, то такія справы разглядаюцца і фіксуюцца па месцы здарэння», — патлумачыў дзяжурны.

У Фрунзенскім РУУС пацвердзілі факт здарэння. Пры гэтым дадалі, што акалічнасці аварыі стануць вядомыя не раней, чым праз месяц, бо для іх высвятлення прызначаная экспертыза. Кім былі ўдзельнікі аварыі, і хто з іх вінаваты ў здарэнні, стане вядома па сканчэнні экспертызы.

Адна з апошніх аварый з удзелам аўто з картэжу кіраўніка краіны, пра якую стала вядома прэсе, здарылася 6 чэрвеня 2006 г. На скрыжаванні вуліцаў Першамайскай і Чырвонаармейскай чорны мікрааўтобус з танаваным шклом з картэжу сутыкнуўся з легкавіком «Пежо». Пацярпеў кіроўца легкавіка. Ва Упраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму тады заявілі, што здарэння ў тым месцы не фіксавалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?