У апытанні ўзялі ўдзел 2019 чалавек, з іх 85,7% станоўча выказаліся на адрас аднаўлення царквы.

З 21 па 23 жніўня сябры гродзенскага БРСМ апытвалі жыхароў горада. Мінакам прапаноўвалася адказаць на пытанне «Як вы ставіцеся да рэканструкцыі Каложскай царквы»і выказаць свае кароткія заўвагі і каментары. Рэспандэнты маглі таксама азнаёміцца з меркаваным варыянтам плану рэканструкцыі, распрацаваным РУП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект». У апытанні ўзялі ўдзел 2019 чалавек, з іх 85,7% станоўча выказаліся на адрас аднаўлення царквы. Менш за 2% апытаных абыякава паставіліся да лёсу царквы, пакінуўшы вырашэнне гэтага пытання на адказнасць мясцовых уладаў. Праціўнікаў праекту рэканструкцыі непакоіць прафесійны ўзровень рэстаўратараў, верагоднасць абрушэння храма ў выніку працаў на ім, страта адметнасці помніка і г.д.

3 верасня а 14-й гадзіне ў Каложскім парку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё грамадскай акцыі, ініцыяванай гродзенскім аблвыканкамам, «Адновім Каложу разам!»

Глядзі яшчэ:
Гісторыкі перасцерагаюць: Рыхтуецца «правільнае» меркаванне пра рэканструкцыю Каложы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?