Амерыканскія навукоўцы атрымалі новыя пацверджанні віруснай прыроды сіндрому хранічнай стомленасці. Даследаванне правяла група спецыялістаў пад кіраўніцтвам Упраўлення па кантролі за прадуктамі і лекамі ЗША.

Даследчыкі правялі генетычны аналіз узораў крыві 37 пацыентаў з сіндромам хранічнай стомленасці і 44 здаровых добраахвотнікаў. Па выніках аналізу, генетычныя паслядоўнасці, характэрныя для віруса, звязанага з вірусам лейкоза мышэй, былі выяўленыя ў 32 хворых, што складае каля 86,5 працэнта ад іх агульнай колькасці. Вірусныя гены таксама былі выяўленыя ў узорах крыві трох членаў кантрольнай групы (6,8 адсоткі).

Праз 15 гадоў пасля пачатку даследаванняў навукоўцы правялі паўторны аналіз у васьмі ўдзельнікаў — у сямі з іх, вірус у крыві прысутнічаў.

Сіндром хранічнай стомленасці характарызуецца стомай у мышцах, дэпрэсіяй, санлівасцю. Пры чым усе гэтыя праблемы не выкліканы нічым. Прычыны ўзнікнення сіндрому не вытлумачаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?