Бязважкасць разбуральна ўплывае на здароўе касманаўтаў. Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што паўгода, праведзеныя ў стане бязважкасці, прыводзяць да дэградацыі мышцаў касманаўта. Чалавек у космасе старэе вельмі хутка і хутка робіцца амаль такім жа старым, як 80-гадовыя.

Мышцы касманаўтаў могуць аднаўляцца за месяц на Зямлі, аднак пры прызямленні на Марсе гэтая слабасць будзе разбуральнай, сцвярджаюць навукоўцы з Універсітэта Маркет у амерыканскім штаце Вісконсін.

Навукоўцы правялі біяпсію мышцаў дзевяці сябрам экіпажа МКС да і пасля палёту. Кожны з паддоследных правёў у космасе больш за шэсць месяцаў. У выніку быў выяўлены разбуральны ўплыў бязважкасці на мышачны тонус касманаўтаў. Да прыкладу, павольныя маторныя адзінкі цягліц астранаўтаў, якія граюць ключавую ролю ў падтрыманні раўнавагі і паставы, страцілі прыкладна 40% сілы. У выніку іх мышачны тонус аказаўся такім самым, як калі б касманаўты пастарэлі ў два разы.

Пры гэтым мышцы тых касманаўтаў, хто актыўна займаўся спортам, пацярпелі значна мацней, чым непадрыхтаваных членаў экіпажа.
Велатрэнажор і бегавыя дарожкі, усталяваныя ў МКС, не дапамаглі касманаўтам.

Пры палёце на Марс — а такое падарожжа можа працягнуцца тры гады — уплыў на здароўе касманаўтаў будзе разбуральным. Крыху падтрымаць мышачны тонус магчыма толькі пры больш актыўным харчаванні касманаўтаў, лічаць навукоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?