Карупцыйны скандал разгараецца ў Пінску. Галоўнае следчае ўпраўленне МУС распачала крымінальную справу ў дачыненні адказных асобаў пінскага футбольнага клубу «Волна», які выступае ў першай лізе чэмпіянату краіны.

Як паведамляе аддзел інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкаму, следчыя галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцью і карупцыяй высветлілі, што гэтыя асобы спрыялі фіктыўнаму працаўладкаванню пінскіх футбалістаў на чатыры прадпрыемствы горада.

Агулам за перыяд з 2005 года па 2010 гады было такім чынам працаўладкавана 11 спартоўцаў, якія атрымалі за гэта амаль 100 мільёнаў рублёў. Акрамя футбольных функцыянераў, крымінальныя справы заведзены і на кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія прытулілі футбалістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?