У Пінску ўпаў з будаўнічых рыштаванняў і загінуў
Як паведаміў выканаўца абавязкаў намесніка начальніка следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Аляксей Вячорка, няшчасны выпадак адбыўся каля 17 гадзін 20 жніўня ў актавай зале вучэбнага корпуса Палескага дзяржаўнага універсітэта. Пасля завяршэння зварачных работ слесар ААТ «Мантажлегмаш» спускаўся з будаўнічых рыштаванняў. Ён упаў з вышыні каля 9 м на бетонную падлогу і загінуў на месцы. Цела рабочага знайшлі будаўнікі.
Папярэдняя прычына смерці —