Па выніках першых двух тыдняў жніўня інфляцыі ў Беларусі не назіралася, паведаміў журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзімір Зіноўскі.

«Дзе-нідзе цэны павысіліся, але за кошт сезонных цэн на агародніну і садавіну цэны на іх паменшыліся. Гэта ўсё знівеліравала агульную карціну, і ў цэлым індэкс цэн склаў 100%», — патлумачыў Зіноўскі.

Паводле слоў кіраўніка Белстата, ВУП па выніках жніўня не паменшыцца.

Зіноўскі таксама адзначыў, што ўраджай зерневых культур сабраны добры, хоць і менш, чым летась. Таму валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі па выніках студзеня-ліпеня будзе меншая, сказаў кіраўнік Белстата.

Ён таксама звярнуў увагу на рост вытворчасці ў будаўніцтве і прамысловасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?