20.30

Затрыманых адпусцілі. Паводле актывістаў, у пратаколах аб адміністрацыйным парушэнні не былі пазначаныя адпаведныя артыкулы.

18:50

Праўда, праз нейкі час Юхневіча ўсё ж затрымалі. Разам з ім затрымалі Максіма Сергійца і Андрэя Маўчана. Усе яны зараз знаходзяцца ў Першамайскім РУУС.

Прэтэндэнт на прэзыдэнцкае крэсла Андрэй Саннікаў з жонкай Ірынай Халіп.

Прэтэндэнт на прэзыдэнцкае крэсла Андрэй Саннікаў з жонкай Ірынай Халіп.

Уладзімір Някляеў.

Уладзімір Някляеў.

Сям'я драматургаў - Нікалай Халезін і Наталля Каляда з дачкой.

Сям'я драматургаў - Нікалай Халезін і Наталля Каляда з дачкой.

Пасля акцыі сярод іншых быў затрыманы Павел Юхневіч.

Пасля акцыі сярод іншых быў затрыманы Павел Юхневіч.

18.30

Акцыя завяршылася. Затрыманы Яўген Афнагель. Людзі ў цывільным таксама спрабавалі затрымаць яшчэ аднаго арганізатара акцыі — Паўла Юхневіча — аднак беспаспяхова.

18.15

Сабралася каля 200 чалавек. Міліцыя працягвае папярэджваць аб несанкцыянавай акцыі. З’явілася расцяжка «Патрабуем міжнароднага разгляду справаў зніклых». На акцыі прысутнічае лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

18.05

У акцыі ўдзельнічае каля сотні чалавек. Прысутнічаюць актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Маладога Форнту», Аляксей Макаеў, Віктар Івашкевіч. Людзі сталі ланцугом, тварамі ў бок праспекту, трымаюць у руках партрэты зніклых.

Супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць прысутных, што акцыя несанкцыянаваная. Аднак пакуль затрыманняў няма.

17.55

У Мінску на пляцоўцы пры Акадэміі Навук пачынаецца акцыя салідарнасці са зніклымі.

Цяпер на месцы правядзення акцыі знаходзіцца каля 30 чалавек, сярод іх Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў. У людзей, што выходзяць да Акадэміі навук з метро, міліцыянты ў цывільным правяраюць дакументы. У прыватнасці, гэтай працэдуры былі падвергнутыя карэспандэнты «НН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?