На 94-м годзе жыцця ў сераду памёр былы генеральны сакратар кампартыі Чылі Луіс Карвалан.

Луіс Карвалан нарадзіўся 14 верасня 1916 г. у Пуэрта Монце ў сям'і настаўніка і сялянкі.

У 1931 г. паступіў у педагагічную вучэльню, а ўжо праз год уступіў у Камуністычную партыю. Сяброўства ў партыі адбілася на педагагічнай кар’еры. Па сканчэнні вучэльні настаўнічаў крыху больш за год, і быў звольлены за палітыку.

Луіс Карвалан заняўся журналістыкай. Ад 1946 г. стаў галоўным рэдактарам цэнтральнага друкаванага органа партыі — газеты «Сігла». У 1950 г. Карвалана арыштавалі, адправілі ў высылку, потым кінулі ў канцлагер. Тым часам партыйная кар’ера ішла ў рост. З 1958 г. Карвалан ужо генеральны сакратар КПЧ.

Пасля перавароту генерала Піначэта ў верасні 1973 г. ён быў арыштаваны разам з іншымі праціўнікамі рэжыму і кінуты ў канцлагер. Хунта пакарала смерцб яго 18 таварышаў

Пасля забойства паэта Віктара Хары стаў самым вядомым чылійскім палітвязнем.

У 1976 г. на прапанову Андрэя Сахарава Карвалана абмянялі на савецкага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага. Перамовы вялі Кісінджэр і тагачасны шэф КДБ Андропаў.

Тады ж нарадзіўся такі вершык.

Обменяли хулигана
На Луиса Корвалана.

Карвалан не пабаяўся, а вярнуўся ў Чылі нелегальна ў 1983 г., змяніўшы з дапамогай пластычнай аперацыі знешнасць.

Ад 1989 г. жыў у Санцьяга ўжо афіцыйна.

Да канца жыцця заставаўся верным камуністычным, ці хутчэй, левым поглядам. У 1995 г. Карвалан напісаў кнігу "Крушэнне савецкай сістэмы",

у якой даказваў, што сталінізм ёсць найвялікшым трагедыяй для левага руху.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?