Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа на падставе ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да 36-гадовага мінчаніна.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, каб паправіць сваё фінансавае становішча, прадпрымальнік браў грошы ў доўг у сяброў і знаёмых. У справе фігуруюць сумы ў 5 тыс. долараў, 50 і 10 тыс. еўра.

Зараз даўжнік затрыманы. Міліцыянеры кажуць, што агульная сума ўрону (з улікам ваганняў валютнага курсу) складае каля 300 млн. рублёў. Следчыя высвятляюць, якімі фінансавымі сродкамі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі валодае падазроны ў махлярстве зараз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?