На мінулым тыдні ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі паступілі 6 мінчан, якія пацярпелі ад укусаў змей.

Як расказаў загадчык аддзялення па лячэнні вострых атручванняў БХМД Андрэй Шмігельскі, апошні такі выпадак адбыўся ў мінулы чацвер. Змяя ўкусіла гараджаніна ў лясным масіве ў Смалявіцкім раёне.

— З надыходам цёплага надвор'я мінчане сталі часцей выязджаць у лес на пікнікі, па грыбы і ягады. Аднак, адпачываючы на прыродзе, мала хто робіць хоць бы самыя простыя меры перасцярогі, — кажа А. Шмігельскі, — і дарма, паколькі ў гарачыню актывізуюцца змеі.

Мінчане, якія паступілі ў бальніцу, пацярпелі ад укусаў гадзюкі, мядзянкі. Часцей за ўсё змеі кусаюць ніжнія і верхнія канечнасці. Смяротных выпадкаў не адзначана.

Андрэй Шмігельскі нагадаў, што калі ўбачылі змяю, не трэба ўцякаць, лепш замерці і дазволіць паўзуну ўпаўзці — першымі яны на людзей не нападаюць. Нельга лавіць змей.

Калі ўсё-такі яна ўкусіла, трэба выклікаць хуткую дапамогу і ні ў якім разе не адмаўляцца ад шпіталізацыі. Да прыезду дактароў неабходна на працягу 15—20 хвілін адсмоктваць яд з месца ўкусу. Пасля змазаць месца ўкусу антысептыкам, напрыклад спіртам, налажыць павязку і абезруховіць пашкоджаную канечнасць. Пацярпеламу рэкамендуецца шмат піць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?