На паседжанні абмяркоўваліся фарматы ўдзелу, даты правядзення асобных мерапрыемстваў. Асноўнымі падзеямі сёлетняга святкавання будзе вулічная акцыя і нацыянальная канферэнцыя.

У чэрвені з ініцыятываю стварэння аргкамітэту выступіла Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Да ініцыятывы далучыліся Малады Фронт, Правы Альянс, рух салідарнасці «Разам».

У суботу, 24 ліпеня, а 12:00 на менскай сядзібе БНФ распачнецца навукова-практычная канферэнцыя, у якой возьмуць удзел дэпутаты склікання Вярхоўнага Савета, якія прымалі тую Дэкларацыю, а таксама навукоўцы і грамадскія дзеячы. Апроч выбітных асобаў будзе запрошана таксама маладое пакаленне беларусаў.

На паседжанні было вырашана зранку 27 ліпеня ўшанаваць памяць памерлых, што бралі ўдзел незалежніцкім руху пачатку 90-х, такіх як Генадзь Карпенка, Яўген Кулік. Чальцы аргкамітэту маюць намер наведаць у гэты дзень Паўночныя, Усходнія і Кальварыйскія могілкі. Увечары запланаваны абыход плошчаў з ускладаннем кветак.

«Гэтае свята ёсць вельмі важным для нас, менавіта яно, мусіць святкавацца як дзень незалежнасці,« — зазначыў на паседжанні акадэмік Іван Нікітчанка.

На думку арганізатараў, у дваццатыя ўгодкі абвяшчэння Дэкларацыі будзе вельмі сімвалічна, калі сярод удзельнікаў вулічнай акцыі будуць дваццацігадовыя дзяўчаты і хлопцы ў бел-чырвона-белай вопратцы.

«Мы забыліся шмат з таго, што было ў дзевяностых. Трэба памятаць і пра іншыя даты — 25 жніўня, напрыклад, калі Дэкларацыя незалежнасці была замацавана заканадаўча. Сёлетняе мерапрыемства рыхтуе глебу да святкавання 25 жніўня як Дня Адраджэння ў наступным годзе,« — падзяліўся думкамі Вячаслаў Сіўчык.

Напрыканцы мерапрыемства мастак Мікола Купава нагадаў, што 25 ліпеня — гадавіна смерці Караткевіча. Прысутныя вырашылі ў гэты дзень ускласці кветкі да магілы пісьменніка, а 18-ай гадзіне на Усходніх могілках.

27 ліпеня вулічнае мерапрыемства пачнецца, а 18:00 на плошчы Якуба Коласа. Далей удзельнікі рушаць да скверу Янкі Купалы і помніку Максіму Багдановічу.

27 ліпеня як галоўнае нацыянальнае свята адзначалася ў Беларусі з 1991 па 1996 гады. Перанос Дня незалежнасці на 3 ліпеня, дзень вызвалення Мінску ад фашыстаў, адбыўся па волі Лукашэнкі.

У другой палове 90-х апазіцыя працягвала адзначаць 27 ліпеня як Дзень незалежнасці. Цяпер арганізатары маюць намер вярнуць старыя традыцыі.

Па сутнасці Дэкларацыя азначала падрыхтоўку да выхаду Беларусі з Савецкага Саюза. Як толькі склаліся спрыяльныя вонкавыя ўмовы, 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?