Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў неканстытуцыйным указ в.а. прэзідэнта Міхая Гімпу абвясціць 28 чэрвеня днём савецкай акупацыі.

«В.а. прэзідэнта Малдовы Гімпу спрабаваў трактаваць гістарычныя матывы праз прызму нормаў юрыспрудэнцыі»,- заявіў старшыня канстытуцыйнага суду Дзмітрый Пулберэ. Сам Гімпу прысутнічаў на паседжанні суда, дзе даваў свае тлумачэнні па падпісаным ім ўказе.

Рашэнне канстытуцыйнага суда канчатковае і абскарджванню не падлягае, у сілу яно ўступае з дня прыняцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?