Маштабнай вайсковай падзеі Сярэднявечча прысвечаны камплект паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах», што падрыхтаваны па матэрыялах фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

У набор уваходзіць 16 паштовак. Сярод іх — рэпрадукцыі гравюраў і палотнаў беларускіх, польскіх, чэшскіх і швейцарскіх мастакоў, сучасных і класічных.

Вядома, не абышлося без паляка Яна Матэйкі, ягонага эпічнага палатна «Грунвальдская бітва» (там, дзе Вітаўт у сярэдзіне). А таксама рэпрадукцыі карціны чэха Альфонса Мухі (палатно «Пасля Грунвальдскай бітвы») і класічных мініяцюр, узятых з ілюстраваных хронік швейцарскага гісторыка Шылінга. Сярод паштовак прадстаўлены таксама партрэтны жывапіс: выявы князя Вітаўта і караля Ягайлы. Не забыты і партрэт галоўнага праціўніка аб’яднанага беларуска-літоўска-польскага войска — вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена.

Цана набору паштовак — блізу 11 тысяч беларускіх рублёў. Прэзентацыя паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах» адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў межах гістарычна-культурнага праекту «Грунвальд-600».


Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі на прэзентацыі праекта «Грунвальд-600». Фота з сайта nlb.by bbb
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?