Вы даўно кахаеце адно аднаго, але ніяк не можаце вырашыць, ці саспелі да шлюбу? Між тым, эксперты даўно вызначылі прыкметы, што выразна сігналізуюць — час рассылаць запрашэнні з вясельнымі званочкамі. І няхай вас не бянтэжыць, што такіх прыкметаў роўна трынаццаць.

1. Вы 

бачыцеся з каханым чалавекам амаль штодня
. Іншы раз па некалькі разоў на дзень. Адчуваеце, што адно без аднаго ўжо не можаце жыць…

2. У той час, калі вы ўсё ж не разам,

бесперапынна тэлефануеце
адно аднаму і адпраўляеце незлічоную колькасць sms. Гэта дазваляе вам увесь час знаходзіцца на сувязі ды кантраляваць перамяшчэнне партнёра ў прасторы.

3. Вашая

рэўнасць дасягнула максімальнай велічыні
. Вакол адны падазроныя асобы, якія так і хочуць адбіць вашага каханага (каханую)!

4. Вашыя сэксуальныя адносіны даўно сталі стабільнымі ды нават nhj[і прэснымі. Усё пераспрабаваўшы, вы 

разумееце адно аднаго
з ківа. 5. Вашыя
бацькі, сваякі ды сябры выдатна ведаюць
пра тое, што вы — адно непарыўнае цэлае, і, хутчэй за ўсё, аднойчы створыце сям’ю.

6. Вашыя бацькі часцей за ўсё ўжо знаёмыя паміж сабою. Зрэшты, гэта не так прынцыпова — яны цалкам могуць жыць у розных гарадах.

7. Перыядычна ночачы разам, вы болей не прыдумляеце для бацькоў адгаворкі кшталту: «Я з дзяўчатамі паехала на лецішча», «Мы з сяброўкамі пайшлі ў кіно на начны нон-стоп, вярнуся раніцай», «Трэба рыхтавацца да іспыту, канспект адзін на ўсіх, таму ўсю ноч будзем чытаць…». З нейкага часу проста паведамляеце: «Я ў Гедыміна, калі што — тэлефануйце», «Буду ў Яніны, не губляйце…»

8. Вам даўно

не шкада выдаткоўваць свае фінансы адно на аднаго
. Ад дробных падарункаў (кветкі, парфума, гадзіннікі) вы пераходзіце да буйных набыткаў. Па сутнасці, у вас складаецца супольны бюджэт, які мала чым розніцца ад сямейнага.

9. Вы з задавальненнем і поўнай сур’ёзнасцю

выконваеце даручэнні адно аднаго
. Напрыклад: наведваеце бабуль, ездзіце паліваць грады на яго (яе) лецішчы, прыглядаеце за кватэрай. Разам ходзіце ў пашпартны стол, камунальныя службы, на тэлефонную станцыю, у ашчадны банк, хімчыстку…

10.

Братоў ды сёстраў свайго каханага чалавека вы ўспрымаеце як сваіх родных
і, магчыма, размаўляеце з імі нават болей, чым з уласнымі.

11. Вы клічаце адно аднаго «мой родны», «мая родная». Калі вас нехта пытае аб партнёры, не саромеецеся вымаўляць «мая палова», «мой мілы» і нават «мой жаніх (нявеста)».

12. Вы 

маеце досвед сумеснага адпачынку
(дзе-небудзь на курорце, у санаторыі, на базе адпачынку і нават на лецішчы). Часцей за ўсё ўжо неаднаразовы.

13. Вы спрабуеце жыць разам. Гэта можа быць тыднёвае пражыванне, пакуль у кагосьці з’ехалі бацькі, арэнда кватэры, жыццё ў інтэрнаце і г.д.

Калі для вашай пары характэрныя 5–7 з пералічаных прыкметаў, значыць пік вашых адносінаў яшчэ наперадзе.

Калі ж у наяўнасці 8–13 перадшлюбных прыкметаў, майце на ўвазе: альбо вы зусім побач з пікам зносінаў, альбо ўжо зусім на ім. Самы час насцярожыцца, зрабіць высновы ды прыняць патрэбнае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?