У кожным спальным раёне Мінска плануецца пабудаваць пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 30 чэрвеня паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў.

Паводле яго слоў,

для кожнай пляцоўкі спатрэбіцца 50—80 метраў асфальтаванай дарогі і абсталяванне.

Разам з тым, адзначыў Ціцянкоў, каля Палаца спорту такую пляцоўку аднаўляць не будуць. »Яна хутка прыйшла ў непрыгоднасць і стала траўманебяспечнай», — патлумачыў намеснік старшыні выканкама. Такая пляцоўка, дадаў ён, будзе створана ў парку імя Горкага.

Акрамя таго, сумесна з ДТСААФ у Мінску будуць адкрывацца пляцоўкі для заняткаў картынгам, у тым ліку каля Палаца спорту. Цяпер ДТСААФ закупіў 19 картаў, аднак для горада спатрэбіцца не менш чым 100 машын, паведаміў Ціцянкоў.

Прынята таксама рашэнне аб правядзенні кожную суботу на прыступках Палаца спорту фітнес‑канферэнцый. З 12.00 да 14.00 кіраўнік фітнес‑клуба «Багіра» Наталля Наважылава будзе даваць майстар‑клас па фітнесе для ўсіх жадаючых.

Першая фітнес‑канферэнцыя адбылася ў мінулую суботу ў рамках рэспубліканскага масавага спартыўна‑фізкультурнага свята і, паводле слоў Ціцянкова, «моладзі і нават сталым людзям вельмі спадабалася».

Намеснік старшыні гарвыканкама таксама адзначыў станоўчы вопыт правядзення майстар‑класаў зімой на катку каля Палаца Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?