Такую інфармацыю распаўсюдзілі расійскія інфармацыйныя агенцтвы.
«Пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза (МС) парламент сёння разглядаць не будзе. Гэтага пытання няма ў зацверджаным парадку дня сённяшняга пленарнага пасяджэння сесіі — апошняга ў рамках чацвёртай сесіі парламента», — такая інфармацыя прайшла па ўсіх каналах у сераду ўранку.
Разам з тым, у парадак дня было ўключана пытанне пра зварот да прэзідэнта з прапановай склікаць пазачарговую — пятую — сесію палаты прадстаўнікоў.
У Маскве, між тым, разлічвалі, што пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса МС беларускі парламент разгледзіць сёння. Пра гэта заявіў 30 чэрвеня міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Андрэй Сляпнёў.
Ён нагадаў, што Расія і Казахстан ужо ратыфікавалі гэты дакумент разам з пратаколам аб унясенні ў яе зменаў, а таксама падкрэсліў: 1 ліпеня Мытны кодэкс МС ўступіць у сілу ў любым выпадку.
«Калі Беларусь сёння ратыфікуе Мытны кодэкс Мытнага
Нагадаем, свой удзел у Мытным саюзе Беларусь напрамую ўвязвае з адменай пошлін на расійскія нафту і нафтапрадукты.
5 ліпеня ў Астане маюць прайсці пасяджэння Міждзяржаўнае рады ЕўрАзЭС і вышэйшага органа ТС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
Раптам вечарам 30 чэрвеня шэраг СМІ, уключаючы РІА Новости, са спасылкай на крыніцы ў парламенце паведамілі, што палата прадстаўнікоў ратыфікавала Мытны кодэкс Мытнага саюза на закрытым пасяджэнні. Афіцыйныя крыніцы пакуль не пацвярджаюць ратыфікацыю.





