Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 30 чэрвеня на пытанні парламентарыяў.

«Мы нікому ніколі кантрольны або блакавальны пакет не аддамо, — заявіў ён. — Але краіне патрэбны грошы, грошы бясплатныя, не крэдыты, нават пад 2—3%, бо гэта ўсё роўна крэдыты, якія трэба вяртаць».

У выпадку продажу пакета акцый «Беларуськалія», працягнуў Сямашка, размова ідзе пра рэалізацыю часткі ўласнасці. »Калі прыйдзе добры акцыянер, то можна атрымаць для бюджэту 6—7 млрд даляраў бясплатных грошай для таго, каб уся эканоміка развівалася», — падкрэсліў першы віцэ‑прэм’ер.

Найбольш імаверным купцом акцый «Беларуськалія» будзе Кітай — адзін з галоўных спажыўцоў беларускіх угнаенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?