1 ліпеня ў сувязі з правядзеннем генеральнай трэніроўкі напярэдадні ўрачыстага перапахавання астанкаў невядомых салдат у крыпце храма‑помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску будзе закрыты рух усіх відаў транспарту

з 20.00 да 24.00 па вул. Каліноўскага ад пр. Незалежнасці да вул. Кедышкі, па вул. Усіхсвяцкай ад вул. Каліноўскага да МКАД.

Будуць арганізаваны маршруты аб’езду закрытых участкаў па сумежных вуліцах для грамадскага і іншага транспарту, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У сувязі з правядзеннем шэсця ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня з 8.00 будзе абмежаваны рух транспарту на тэрыторыі, сумежнай з месцам правядзення мерапрыемства:

‑ пр. Незалежнасці ад вул. Камсамольскай да пр. Машэрава;

‑ вул. Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Кірава;

‑ вул. Інтэрнацыянальнай ад вул. Леніна да вул. Я.Купалы;

‑ вул. Я.Купалы ад вул. Куйбышава да вул. Кірава;

‑ вул. Кірава ад вул. Я.Купалы да вул. Леніна;

‑ вул. К.Маркса ад вул. Я.Купалы да вул. Леніна;

‑ вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці;

‑ вул. Кісялёва ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці;

‑ вул. Фрунзэ і мясцовым праездзе ад пр. Незалежнасці да завулка Вайсковага;

‑ вул. Захарава і мясцовым праездзе ад пр. Незалежнасці да завулка Вайсковага.

З 17.00 3 ліпеня і да заканчэння гала‑канцэрта каля стэлы »Мінск — горад‑герой» (арыенціровачна 2.00 4 ліпеня) будзе абмежаваны рух транспарту па пр. Пераможцаў ад вул. Арлоўскай да пр. Незалежнасці, па пр. Машэрава ад вул. Даўмана да вул. Ціміразева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?