У тэлестудыі Беластока адбыўся круглы стол прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта, у часе якога абмяркоўваліся магчымасці вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на наступных выбарах.Вёў яго кінарэжысёр Уладзімір Колас, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі. На запіс прыехалі сямёра патэнцыйных кандыдатаў: Віталь Рымашэўскі ад хрысціянскіх дэмакратаў, Сяргей Калякін ад посткамуністаў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Міхалевіч як незалежны кандыдат, лідэр адной з сацыял-дэмакратычных груповак Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ). Раманчука (АГП) замяняў Лябедзька.
Не было, аднак, самых імаверных кандыдатаў ад апазіцыі — Андрэя Саньнікава, Аляксандра Мілінкевіча і Уладзіміра Някляева.
У часе круглага стала Лявон Баршчэўскі заявіў, што адмаўляецца ад удзелу ў выбарахды падтрымае адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, кім бы ён ні быў.
Круглы стол можна будзе паглядзець на тэлеканале Белсат у пятніцу.





