Гэтае ці падобнае пытанні, напэўна, узнікнуць у шмат каго з тых жыхароў і гасцей нашага горада, хто пройдзе па адной з галоўных магістралей Магілёва — праспекце Міру — у раёне плошчы Леніна.
На днях там з’явілася вялікая расцяжка, на якой жыхароў і гасцей Магілёва
Натуральна, любы грамадзянін нашай краіны павінен ведаць, шанаваць і любіць родную мову, а таму падобнае віншаванне, на жаль, выкліча не пачуццё гонару за падтрымку ўладамі беларускай мовы, а расчараванне і крыўду за яе няведанне кіраўніцтвам горада.
Як быць з гэтым, як рэагаваць? Безумоўна, не трэба рабіць вялікай трагедыі, бо беларускамоўная расцяжка — ужо сама па сабе добры знак. Але на будучыню мяркую неабходным параіць усім больш далікатнае і ўважлівае абыходжанне з роднай мовай.





