У сераду, 23 чэрвеня, на чэмпіянаце свету па футболе вызначыліся яшчэ двое ўдзельнікаў 1/8 фіналу — імі сталі зборныя ЗША і Англіі.

Так, падапечныя Фабіё Капэла перайгралі Славенію — 1:0 (Дэфо, 23‑я),

Славенцы на 69-й хвіліне пасля трайнога ўдару па варотах мелі самы рэальны шанец зраўняць лік, але...

***

а зборная ЗША змагла вырваць перамогу ў Алжыра — 1:0.

На першай дададзенай хвіліне другога тайма пераможную кропку паставіла галоўная зорка амерыканскай каманды Лэндан Донаван.

Пры тым, што суддзя не залічыў гол Клінта Дэмпсі.

***

Такім чынам: ЗША — 5 балаў (1 перамога, 2 нічыі, 0 паразаў, баланс мячоў 4—3), Англія — 5 (1, 2, 0, 2—1), Славенія — 4 (1, 1, 1, 3—3), Алжыр — 1 (0, 1, 2, 0—2).

У 1/8 фіналу выйшлі зборныя ЗША і Англіі, прычым амерыканцы занялі 1‑е месца ў групе за кошт большай колькасці забітых мячоў.

***

Сёння вечарам пройдуць матчы ў групе «D»

Нямеччына згуляе з Ганай, а Сербія з Аўстраліяй (21:30).

Гана — 4, Нямеччына, Сербія — 3, Аўстралія — 1.

Адпаведна каманда, што зойме 1‑е месца ў гэтай групе, у 1/8 фіналу згуляе з Англіяй, а зборная, што зойме 2-е месца, са зборнай ЗША,

***

Нагадаем, што ў аўторак выначыліся дзве пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу: Уругвай — Карэя (26 чэрвеня, 17:00), Аргенціна — Мексіка (27 чэрвеня, 21:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?