Нарвелішкі. За лесам — рэшткі аграмністых муроў старадаўняга манастыра. Цяпер яшчэ стаіць вялізная званіца, але на месцы самога манастыра стаіць ужо толькі… крыж. Ніжэй жа збудаваны новы вялікі на два этажы дом. Тут вучаць цяпер маладых дзяўчатак розных гаспадарскіх работ.

Ядвігін Ш. «Лісты з дарогі»

«НН». №26. 1910

***

«Лукашэнка памёр»

Ах, якую цудоўную ноч мы правялi з адным беларускiм акторам у адным менскiм стрыптыз‑бары! Дзе менскiя прыгажунi з целамi, нiбы вырашчанымi ў iнкубатары, колькi гадзiнаў спакушалi нас сваiмi нясцiплымi танцамi. Дзе мы не шкадавалi грашовай масы, шчодра напаўняючы станiкi й майткі ўсiх гэтых Клеа й Мэры роднымi купюрамi, тлумачачы, што мы — беларускiя патрыёты. Дзе нiшто, акрамя дэбiльных выкрыкаў бандзюганаў за суседнiм столiкам, не выдавала сённяшнюю РБ.

Але за вокнамi пачынаўся новы шэры дзень, у зале запалiлi святло. Мы з прыяцелем выйшлi на шэры пустынны праспект.

Дзве старыя алкагалiчкi асцярожна перасоўвалiся ў наш бок.

Тая, што маладзейшая, наблiзiлася да нас i сказала адну толькi фразу. З двух словаў. Сказала так, нiбы жадала падзялiцца глыбокай асабiстай радасцю з першымi сустрэчнымi. Сказала так, што недапiтая бутэлька iмгненна перайшла ў яе брудныя рукi.

«Лукашэнка памёр».

Толькі пасля да нас дайшло, што нас падманулi. Што хiтрая бамжыха дакладна разлiчыла, чым можна «ўзяць» двух беларускамоўных пахмельнiкаў.

Зміцер Бартосік

«НН». №24. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0