«Мы вельмі сур’ёзную ўвагу будзем аддаваць спецпадраздзяленням, падтрымліваць, але будзем і пытацца з іх»,

— заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў справе ўдасканалення міжведамаснага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў сістэмы гаравантавання бяспекі Беларусі.

Лукашэнка дадаў: спецпадраздзяленню будзе аказана неабходная падтрымка для таго, каб яно магло адэкватна рэагаваць на ўзнікаючыя пагрозы.

«Добра, што ў нас ёсць чым ваяваць», — адзначыў кіраўнік краіны падчас наведвання спецпадраздзялення КДБ «Альфа».

Спецыялізацыя і падрыхтоўка групы «А» дазваляе ажыццяўляць любыя дзеянні па спыненні шырокамаштабных злачынных дзеянняў, якія маюць ярка выяўленую антысацыяльную і антыдзяржаўную накіраванасць, заявіў Інтэрфаксу камандзір групы Алег Чарнышоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?