Як паведамляюць кіргізскія СМІ са спасылкай на відавочцаў, каля дзвюх тысяч чалавек не змаглі прайсці цераз кантрольна‑прапускны пункт «Ханабад».
Ва узбецкай суполцы Джалал‑Абада сцвярджаюць, што ў выніку міжэтнічных сутыкненняў загінулі каля 700 узбекаў, што жывуць у горадзе.
Паводле афіцыйных звестак, ахвярамі беспарадкаў на поўдні Кыргызстана сталі 118 чалавек, больш за 1600 — пацярпелі.





