У цэнтры Рыгі прайшоў жалобны мітынг, на якім выступіў прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс. Ён адзначыў, што ад дзеянняў сталінскага рэжыму тады пацярпелі жыхары Латвіі розных нацыянальнасцяў — латышы, рускія, палякі, яўрэі.

Мерапрыемствы памяці жыхароў Эстоніі, вывезеных у Сібір і ўсходнія раёны СССР, прайшлі сёння і ў Таліне. У звароце кіраўнікоў краіны да народу адзначаецца, што тыя падзеі былі злачынствам супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміну даўніны.

У сярэдзіне чэрвеня 1941 г. супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі СССР дэпартавалі з Латвіі і Эстоніі прыкладна 25 тысяч чалавек. Другая хваля дэпартацый была праведзена ў 1949 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?