Анатоль Астапенка прэзентаваў сваю чарговую кнігу аб нацыяналізме.

Анатоль Астапенка.

Анатоль Астапенка.

«Што такое беларускі нацыяналізм?»,

— такім пытаннем задаўся аўтар, калі пачаў пісаць новую кнігу «Игде зродилися иускормлены суть по Бозе» (словы адной з прадмоў Францішка Скарыны).

«Мяне цікавілі тыя, хто рабіў унёсак у фармаванне нацыі — беларускія нацыяналісты. Мая мэта — прасачыць нацыянальную ідэю ва ўсіх абласцях».

Прафесар Аляксей Рагуля падчас прэзентацыі назваў тоеснымі паняцці нацыяналізму і культуры. «У нашых літаратуры і мастацтве адна праблематыка. У іх найбольш выражана нацыянальная ідэя». І па яго словах, Анатоль Астапенка сыходзіць з сацыяльна-культурнай рэальнасці ў сваёй кнізе. Але сп. Рагуля канстатаваў, што ў цэлым «мы не ведаем сваёй культуры». А адсюль і «тоеснасць паміж нацыяналізмам і шавінізмам, якая свядома мусіруецца ў першую чаргу афіцыёзам».

Пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч адзначыў, што такая кніга патрэбная несвядомаму беларусу. Але ў такім аб’ёме, а гэта больш за 700 старонак, яна неадольная для масавага чытача. Таму аўтару трэба ствараць навукова-папулярнае выданне аб беларускім нацыяналізме на 100-200 старонак.

«Лукашэнка чакае, калі яму «пададуць» нацыянальную ідэю»,

— працытаваўшы словы з аднаго з выступленняў Аляксандра Лукашэнкі, адзначыў Васіль Якавенка. І пісьменнік прапанаваў скласці камісію, якая напіша кіраўніку дзяржавы ліст. Маўляў, знайшлі тую ідэю. А да ліста прыкласці кнігу «Игде зродилися иускормлены суть по Бозе». Але такую прапанову ўспрынялі хутчэй з іроніяй, чым сур’ёзна.

На прэзентацыя былі і тыя, для каго выданне з’яўляецца супярэчлівым. Крытыка на адрас сп. Астапенкі гучала з вуснаў Анатоля Вярцінскага, Вячаслава Сіўчыка.

Бо пасаж аўтара «я пішу кнігу не для дэмакратаў, а для нацыяналістаў» не для ўсіх падаўся прымальным.

Анатоль Астапенка нарадзіўся ў 1947 годзе. Навуковец, публіцыст. Аўтар кніг «Паслухайце нацыяналіста», «Нацыяналізм у сучасным свеце». Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?