Збіраем гарадзенскую харугву на святкаванне 600 угодкаў бітвы пад Грунвальдам 16‑18 ліпеня.

Выезд раніцай 16.07 (пятніца) з Гродна.

Вечар 16.07. — прыезд на Грунвальдскае поле, размяшчэнне ў намётавым мястэчку.

17.07 (субота) — Грунвальдскае поле, урачыстасці з нагоды 600‑годдзя Грунвальдскай бітвы. Ад 14.00 — рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, фэст фольк‑музыкі.

18.07 (нядзеля) — ад’езд у Гродна (адразу як прачнемся :))))

Мы замовілі аўтобус на 49 месцаў. Кошт паездкі — прыблізна 35 даляраў з чалавека. Увага!!! Кожны ўдзельнік гэтага «гарадзенска‑грунвальдскага» падарожжа атрымае ў падарунак кашульку, адмыслова зробленую да святкавання 600‑год Грунвальда.

З дадатковых выдаткаў — месца ў намётавым мястэчку, паводле арганізатараў, каштуе 10 польскіх злотых (9‑10 тысяч беларускіх рублёў).

З сабой варта мець спальнік, і намёт (калі няма свайго намёта, будзем адпраўляць на падсяленне )))

Увага! Візавай падтрымкі не аказваем.

РУХаем на Грунвальд РАЗАМ!

Кантактаваць: [email protected], + 375 (152) 74 44 28

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?