З 7 чэрвеня абмяжоўваецца перамяшчэнне транспартных сродкаў у пункце пропуску «Брэст — Цярэспаль».

Як паведаміў начальнік службы пагранічнага кантролю Брэсцкай пагранічнай групы Аляксей Курганаў, абмежаванне звязана з пачаткам рамонту аўтамабільнага моста цераз Заходні Буг, які спалучае пункты пропуску «Цярэспаль» і «Варшаўскі мост» на беларуска‑польскім участку мяжы. Рамонт будзе ажыццяўляць польскі бок. Прыкладна ён будзе доўжыцца да 17 ліпеня.

«У гэты час для руху будзе адкрыта толькі адна паласа моста, транспарт будзе прапускацца ў рэверсіўным парадку,

— сказаў Курганаў. — У сувязі з гэтым мы рэкамендуем грамадзянам, якія збіраюцца ў гэты прамежак часу ехаць на аўтамабільным транспарце ў Польшчу або цераз Польшчу,

выбіраць іншыя пункты пропуску».

Трэба адзначыць, што «Варшаўскі мост» з’яўляецца цэнтральным аўтадарожным пунктам пропуску на беларуска‑польскім участку мяжы. У сярэднім цераз яго штодзённа перасякаюць мяжу ў абодва бакі да 4 тысяч транспартных сродкаў і да 7 тысяч пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?