Фотафільм Дзяніса Салаша «Нашы касцёлы» заняў першае месца на Міжнародным каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедыя ў Польшчы «NIEPOKALANÓW-2010».

Працу беларуса адзначылі ў намінацыі «Мультымедыйныя праграмы і сайты».

Фільм з'яівўся чатыры гады таму. Як адзначыў яго стваральнік Дзяніс Салаш, увесь гэты час «Нашы касцёлы» дапрацоўваўліся.

У фільме распавядаецца аб гісторыі беларускіх касцёлаў, выпадках іх знішчэння і ўзнаўлення. Асобна аўтар знаёміць з лёсам каталіцкага кліра ў часы Другой сусветнай вайны.

Дзяніс Салаш збіраецца звярнуцца да арганізатараў фестывалю, каб тыя паспрыялі паказу фільма на польскіх тэлеканалах.

Фотафільм складаецца з нерухомых здымкаў. Ён займае прамежкавы стан паміж кінамастацтвам і фотамастацтвам. Атрымаў распаўсюджванне ў сярэдзіне мінулага стагоддзя — «Узлётная паласа» французскага рэжысёра Крыса Маркера (1962).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?