Фабрыка па выпуску джынсавай вопраткі праз год адкрыецца ў Гродна на рагу вуліц Дзяржынскага і Белыя Росы. У ліпені мінулага года прадпрыемства з замежным капіталам «БелРадэр» было зарэгістравана адміністрацыяй СЭЗ «Гроднаінвест» у якасці рэзідэнта. А яго

заснавальнікі — польская фірма «Радэр» з Кракава і брытанская кампанія з Уэльса, якія прафінансуюць праект.
Кошт праекту — больш за 2 мільёны еўра. Прадукцыя будзе пазначаная гандлёвай маркай «RADER».

— Для паспяховага развіцця плануем выкарыстоўваць дваццацігадовы вопыт вытворчасці джынсаў польскай кампаніі «Радэр», — распавядае дырэктар ЗТАА «БелРадэр» Андрэй Шапялевіч. — 

Фабрыка ў Гродне будзе дакладнай копіяй той, якая размешчана ў прыгарадзе Кракава.

З пускам фабрыкі ў горадзе з’явіцца 150 вакантных месцаў. Будучыя тэхнолагі пройдуць навучанне на амерыканскім заводзе ў польскім горадзе Лодзь. Фабрыка штомесяц будзе выпускаць прыкладна 20 тысяч вырабаў, яе працу арганізуюць у дзве змены. Гродзенцы змогуць купіць джынсавую вопратку ў краме на прахадной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?