Хаўер Дзанэці ўздымае запаветны трафей над галавой, uefa.com

Хаўер Дзанэці ўздымае запаветны трафей над галавой, uefa.com

 Герой матчу Дыега Міліта.

Герой матчу Дыега Міліта.

 Былы вучань і яго настаўнік.

Былы вучань і яго настаўнік.

 Маўрыньё праз імгненне пасля голу, фота daylife.com

Маўрыньё праз імгненне пасля голу, фота daylife.com

Міланскі «Інтэр» стаў пераможцам футбольнай Лігі чэмпіёнаў сезона 2009-2010. 22 мая ў Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабеў» італьянскі клуб абыграў мюнхенскую «Баварыю» (галоўны трэнер – Луі ван Гал) – 2:0.

На 35-й і 70-й хвілінах вызначыўся аргенцінец, ці не галоўная зорка клуба Дыега Міліта.

Гэта трэці галоўны еўрапейскі трафей міланскага клуба (1964, 1965, 2010)

Цікава, што ў стартавым складзе не было ніводнага італьянца (такі вось аргенцінска-бразільска-галандска-румынска-македонска-ганска-камерунска-сербскі "інтэрнацыянал" + трэнер-партугалец). Праўда, пры канцы матчу Дыега Міліту замяніў італьянец Марка Матэрацы.

Такім чынам «Інтэр» сёлета пад кіраўніцтвам партугальца Жазэ Маўрынью заваяваў тры тытулы: стаў пераможцам чэмпіянату Італіі, кубка краіны і наймацнейшай камандай Еўропы.

Што да самога Жазэ Маўрынью, то ў 2004 годзе ён выйграў Лігу чэмпіёнаў разам з «Порту».

Віншуем беларускіх прыхільнікаў італьянскага клуба з бліскучым сезонам.

***

Барысаўскі БАТЭ браў удзел у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але выбыў у 3-м раўндзе, прайграўшы па суме двух матчаў латвійскаму «Вентспілсу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?