Прынамсі так сцвярджае сайт Information is Beautiful у даследаванні на тэму «Кожная краіна чым славіцца» (або з чым асацыюецца).

Стваральнікі даследавання зрабілі падрабязнае скурпулёзнае даследаванне на тэму чым кожная краіна славіцца. Як у прамым сэнсе, так і ў двукоссях (у тым сэнсе з адмоўнага боку).

Напрыклад, Ірландыя праславілася якасцю жыцця, а Коста-Рыка – шчасцем, Калумбія – какаінам, у той час як Афганістан – опіумам.

Бразілія – цукрам, Эквадор – бананамі, а Парагвай – гідраэлектрастанцыямі.

ЗША «праславілася» колькасцю серыйных забойцаў, Аўстралія – аўтамабільнымі злодзеямі, а Іспанія – абрабаваннямі.

Канада – спажываннем фруктовых сокаў, Нарвегія – кавы, Чэхія – піва,

Мексіка – тэлебачаннем, а Папуа-Новая Гвінея – колькасцю моваў у краіне. Філіпіны - чэмпіёны па колькасці напісання smsак,

Нідэрланды асацыююцца з экстазі, у Японіі шмат робатаў, а ў Люксембургу - трактароў, у Нямеччыне -- сонечных батарэй.

Ісландыя слаўная колькасцю жанчын з вышэйшай адукацыяй, Бельгія – жанчын-парламентарыяў, Фінляндыя – жанчынаў-доктарак, Латвія – проста жанчын. Эстонія ў лідэрах сярод пісьменнага дарослага насельніцтва,

А вось Беларусь асацыюецца з вялікай колькасцю беспрацоўных жанчын.

У той жа час Літва – з колькасцю суіцыдаў.

Расія славіцца газавымі радовішчамі, Украіна – колькасцю танкаў Т-80, Грузія – колькасцю кніг у бібліятэках.

Карацей, кожная краіна чымсьці слаўная, ці бясслаўная. Як напрыклад, Ірак, што "праславіўся" тэрарызмам.

Глядзіце-параўновайце іншыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?