Дыск «Agitpop» з’явіцца 26 чэрвеня ў Германіі. Але яго прэзентацыя адбудзецца на тыдзень раней.

Канцэрт 17 чэрвеня ў берлінскім клубе Festsaal Kreuzberg стане першым у межах прома-тура. Затым гурт выступіць яшчэ ў Дрэздэне, Гамбургу і на галандыскім фестывалі «Mundial» у Цілбургу.

На альбом «Agitpop» увойдуць 16 трэкаў з апошніх трох альбомаў («Капітал», «Manifest», «Культпрасвет») і два рэміксы на песню «Капітал» Ігара Удовіна і Noize MC. Выпускае альбом берлінскі лэйбл Eastblock Music.

Канцэртамі ў Германіі і Галандыі еўрапейскія выступленні «Ляпіса Трубяцкога» не скончацца. 17 ліпеня каманда адыграе на «Басовішчы» ў Польшчы, а 13 жніўня на венгерскім Sziget. 5 лістапада ў гурту запланаваны канцэрт у Хельсінкі.

Беларусы пачуць «Ляпісаў» змогуць 29 мая на фестывалі «Паляна», які пройдзе ў РГЦ «Сілічы». На адну сцэну з камандай выйдуць «Рубль» Сяргея Шнурава, «Пару рублей» і UNIA.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?