Сёньня ў першай палове дня Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у адкрыцьці мэмарыялу ў Маскве. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны прыехалі на імпрэзу на адным «Мэрсэдэсе», на антэне якога была завязаная георгіеўская стужка. На пінжаках Мядзьведзева і Януковіча таксама былі прымацаваныя георгіеўскія стужкі, а ў Лукашэнкі — чырвона-зялёная. У выступах Лукашэнка гаварыў пра неабходнасьць умацаваньня адзінства трох краінаў, а Януковіч заявіў аб намеры запрасіць кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Кіеў.

Як перадаюць расейскія мэдыі, падчас сустрэчы з вэтэранамі прэзыдэнты выпілі па сто грамаў гарэлкі. А калі Лукашэнка выцер твар хусьцінкай, Мядзьведзеў яго спытаў: «Што, ніяк ня можаце акліматызавацца?»

Агенцтва РІАН удакладняе: «Кожны з прэзыдэнтаў ўзяў у рукі па чарцы гарэлкі. «Са святам вас, з Днём Перамогі!» — сказаў Мядзьведзеў і прыгубіў чарку. Тое самае зрабіў прэзыдэнт Украіны. А наш выпіў сваю чарку да дна, праз некалькі хвілін падняў чарку і сказаў: «Мужыкі, за вас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?