Новы сеткавы праект Amnesty International «Tyrannybook» скарыстоўвае сілу абмену інфармацыі паміж мільёнамі людзей «не толькі для таго, каб прызначыць чарговую вечарыну, але і каб прадэманстраваць месцы парушэння правоў чалавека і зактывізаваць людзей на супрацьдзеянне».

Сваеасаблівы аналаг Фэйсбуку ўтрымлівае дзесяць акаўнтаў, зарэзерваваных за досыць знакамітымі ў сучасным свеце асобамі. Свае старонкі маюць Кім Чэн Ір, Ху Цзіньтао, Рамзан Кадыраў, Махмуд Ахмадзінэджад, Робэрт Мугабэ, Томас Лубанга, Радаван Караджыч, Тан Швэ, Амар аль-Башыр. Трапіў у гэты спіс і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Да таго ж, любы ахвотны інтэрнэт-карыстальнік можа зарэгістравацца на Тыранабуку і, літаральна, сачыць за дыктатарам альбо дыктатарамі: праглядаць навіны і фотаздымкі, публікаваць свае паведамленні, сябраваць з аднадумцамі, салідарызавацца ў адпаведных суполках, запрашаць на падзеі — адным словам, валодаць усім адпаведным сацыяльным сеткам інструментаром адносінаў.

Пакуль што рэсурс не багаты на разнастайныя матэрыялы і не можа пахваліцца мільённай аўдыторыяй карыстальнікаў, хаця ўжо дазваляе вымаўлёўваць карціну дыктатарскіх рэйтынгаў. Прынамсі, Аляксандр Лукашэнка па колькасці тых, хто за ім «сочыць», значна пераўзыходзіць Рамзана Кадырава і Радавана Караджыча, але не менш значна саступае такім асобам, як Кім Чын Ір і Ху Цзіньтао. Безумоўным жа лідэрам па колькасці «прыхільнікаў» тут пачувае сябе Ахмадзінэджад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?