Найлепшыя рэкламныя ролікі на палітычныя тэмы будуць дэманстравацца ў Мінску ў ноч з 30 красавіка на 1 мая. Вальпургіева ноч зробіцца для Мінску ноччу палітычнага відэа.

У ноч з 30 красавіка на 1 мая у Мінску адбудзецца Ноч палітычнай рэкламы – дэманстрацыя лепшых рэкламных ролікаў палітычнага зместу. На працягу некалькіх гадзінаў гледачы пабачаць больш за 400 ролікаў, якія ілюструюць развіццё жанру палітычнай рэкламы ад першых спробаў выкарыстоўваць тэлебачанне падчас выбарчых кампаніяў Эйзенхаўэра ў 50-я гады ў ЗША да відэакліпаў, якія распаўсюджваліся праз youtube падчас выбараў у мясцовыя саветы сёлета ў Беларусі.

Дэманстрацыя будзе суправаджацца каментарамі адмыслоўцаў у галіне public relations і палітычнага маркетынгу, палітолагаў.

Ноч палітычнай рэкламы адбудзецца ў памяшканні Партыі БНФ у Мінску: праспект Машэрава, 8

Пачатак – 20:00

Уваход – бясплатны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0