Фота з Вікіпедыі.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Амара Хасана Ахмада аль-Башыра з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Судан.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні шматпланавых адносін з Суданам, піша БЕЛТА.
21 ліпеня 2008 года Міжнародны трыбунал у Гаазе выдаў ордэр на арышт аль-Башыра па абвінавачванні ў генацыдзе ў сувязі з канфліктам у Дарфуры.
Аль-Башыр, які прыйшоў да ўлады ў 1989 г. у выніку ваеннага перавароту, стаў першым дзеючым кіраўніком дзяржавы, супраць якога было высунута абвінавачванне органам міжнароднай юстыцыі.
На прэзідэнцкіх выбарах, што прайшлі нядаўна ў Судане, ён набраў 68% галасоў.
0
0
0
0
0
0