Найвялікшая ўгода ў гісторыі поп-музыкі:
кампанія Sony заплаціла 200 мільёнаў даляраў, каб у наступныя 7 гадоў выпусціць альбомы з невядомымі песнямі памёрлага спевака Майкла Джэксана. Пра гэта паведамляюць навіновыя агенцтвы.

Будучыя альбомы маюць уключаць песні Джэксана, якія ён пісаў цягам усяго жыцця, але нідзе не выстаўляў. Разам такіх твораў назапасілася больш за 60.

Акрамя песень, Sony таксама прыдбала ў сям’і Джэксан права на выраб камп’ютарных гульняў і DVD-стужак, звязаных з жыццём і творчасцю поп-спевака. Паводле навіновых агенцтваў, пасля падпісання кантракту і ў выніку продажаў сям’я Джэксан мае атрымаць разам не менш за 250 мільёнаў даляраў.

Адвакат Джэксана Томас Мэсэра, які кіраваў перамовамі з Sony, зазначыў у інтэрв’ю, што 200-мільённая ўгода «цудоўная навіна», і што такую ўгоду «добра падпісваць у час, калі продажы ўжо існых альбомаў моцна ўпалі за апошнія некалькі гадоў».

У рамках той самай угоды Sony прыдбала права на выпуск канцэртных альбомаў Майкла Джэксана, а таксама права рабіць канцэрты, прысвечаныя поп-спеваку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?