Каля 11 тысяч гледачоў прысутнічалі на канцэрце славутага нямецкага гурту Rammstein, які прайшоў увечары 7 сакавіка ў спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Фота Антона Матолькі, tut.by

Rammstein выступіў у Мінску ў рамках сусветнага тура гурту, прысвечанага выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da («Каханне існуе для ўсіх») пасля чатырохгадовага перапынку. Гурт выканаў на канцэрце як кампазіцыі з новага альбома, так і вядомыя хіты.

Шоу пачалося з затрымкай на гадзіну. На разагрэве ў Rammstein выступаў амерыкана-нарвежскі гурт Combichrist. Выканаўшы пяць кампазіцый, лідэр Combichrist аб`явіў аб пачатку доўгачаканага выступлення нямецкіх музыкантаў.

Яны з’явіліся на сцэне пад аглушальныя гукі песні Rammlied — візітнай карткі гурту. Публіка сустрэла іх авацыямі і гучнымі крыкамі. Агнявое шоу, якім славутыя канцэрты Rammstein, пачалося на трэцяй песні, Keine Lust. Агню было шмат — агнявыя «гарэлкі» ў руках у музыкантаў, феерверкі, крылы, якія гарэлі проста на вакалісцу Тылю Ліндэману.

Падчас выканання песні Benzin Ліндэман выкаціў на сцэну бензакалонку і падпаліў яе. У гэты момант на сцэну з залы нечакана выбег чалавек, якога вакаліст гурту абдаў струменем агню. Ахопленая полымем фігура замітусілася па сцэне, і тэхнічная служба патушыла агонь. Толькі калі Ліндэман падышоў да чалавека, якія ляжаў на падлозе, і пхнуў яго нагой, стала зразумела, што гэта быў не фанат, які раптоўна выскачыў з залы, а частка шоу.

У канцы выступлення ў залу традыцыйна запусцілі гумовую лодку з адным з музыкантаў. Паклоннікі на руках пранеслі лодку па фан-зоне, а затым вярнулі назад на сцэну, дзе ўдзельнікі гурту разгарнулі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг Беларусі.

Музыканты двойчы выходзілі на біс, а Ліндэман падзякаваў публіцы за бурны прыём, сказаўшы: «Дзякуй! Вялікі дзякуй! Мы рады вас тут бачыць! Ram любіць вас!»

Rammstein прыбылі ў Беларусь 6 сакавіка. Гурт гастралюе з 20 грузавікамі абсталявання і шасцю аўтобусамі для персаналу. У Мінск прыбылі каля 140 чалавек — музыканты, менеджэры, тэхнічны і абслугоўваючы персанал гурту. Яшчэ прыкладна 200 чалавек для падрыхтоўкі канцэрта былі наняты ў Мінску. Такім чынам, тэхнічны і абслугоўваючы персанал канцэрта складаў прыкладна 350 чалавек.

Бытавы райдэр гурту, паводле слоў арганізатараў, мае адну асаблівасць — музыканты самі арганізоўваюць сваё харчаванне. Абслугоўваючы персанал гурту закупляе прадукты і гатуе ежу. Для гэтых мэтаў у «Мінск-Арэне» быў арандаваны рэстаран. Што да пражывання, то музыканты самі выбралі сталічны гатэль. Які менавіта — не раскрываецца ў мэтах бяспекі.

З прэсай Rammstein не меў зносінаў. Па патрабаванні менеджменту гурту, падчас канцэрта забаронена было праводзіць несанкцыянаваную фота- і відэаздымку. Аднак многія гледачы здымалі выступленне Rammstein з дапамогай мабільных тэлефонаў і лічбавых фотакамер.

Гурт Rammstein існуе з 1994 года. Назва перакладаецца як «Таранны камень». Усе члены гурту — з былой ГДР.

Прыезд Rammstein у Беларусь стаў прычынай дыскусій. Грамадскі савет па маралі на чале з пісьменнікам Мікалаем Чаргінцом настойваў на папярэднім праглядзе канцэртнай праграмы, абвінавачваючы калектыў у прапагандзе насілля, парнаграфіі, жорсткасці і нацызму.

Міністэрства культуры запытала ў арганізатараў матэрыялы канцэртнай праграмы, Арганізатары запэўнілі чыноўнікаў, што канцэрт адбудзецца «ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?