Кожны раз перад выбарамі раптам абвастраецца «польскае пытанне», як у Сербіі абвастралася албанскае.

Затрыманую польскую актывістку цягнуць у суд у Валожыне.

Затрыманую польскую актывістку цягнуць у суд у Валожыне.

Патрэбны вораг, а меншасць — заўжды зручны вораг.

А пытання то і не было, пакуль не пачалі адбіраць Польскія дамы і змагацца з Саюзам палякам тымі ж метадамі, якімі змагаліся з Саюзам пісьменнікаў і «Вясной-96».

Палякі, як і пісьменнікі, як і правабаронцы маюць права яднацца ў якія хочуць асацыяцыі. Не ўладам вызначаць, каму кіраваць Саюзам палякаў і хто мае права ўваходзіць у Саюз пісьменнікаў.

Гульні на нацыянальных пачуццях кепска сканчаюцца.

Сербія ў выніку шашняў Мілошавіча страціла тэрыторыю, і, здаецца, незваротна.

Ад Беларусі ніякія землі не адарвуцца. Хоць у Расіі сёй-той вельмі моцна хацеў бы такога сцэнару, бо гэта легітымізавала б вялікі перадзел Усходняй Еўропы і Еўразіі, да якога рукі чэшуцца. Але не адарвуцца, бо палякі ні ў адным рэгіёне не складаюць большасці і бо беларускія палякі пераважна размаўляюць па-беларуску.

Беларусь страціць тое, што часам важнейшае за тэрыторыі — Беларусь страціць час.

Элегантныя перамогі дастаюцца цаной адчужэння ад Еўропы і чарговага замарожвання кантактаў з ЕС, да якога непазбежна прывядзе таўканіна вакол Дома Польскага ў Івянцы.

Што ж, у такой сітуацыі Еўрасаюз павінен гаварыць адным голасам і ў справе палякаў, і ў справе беларускай культуры, і ў справе палітвязня Аўтуховіча. Гэта найлепшае, што ён можа зрабіць і для палякаў, і для беларусаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?