Каля 31% выпадкаў аўтамабільных крадзяжоў у Мінску звязана з выкраданнем аўтамагнітолаў. Такія вынікі інтэрнэт‑апытання, якое было праведзена на афіцыйным сайце ГУУС Менгарвыканкама.

Яшчэ адзін даволі прыцягальны элемент для зламыснікаў — значкі‑лагатыпы. Гэта пацвердзілі 25% апытаных аўтаўладальнікаў. Люстэркі з аўтамабіляў кралі ў 12% рэспандэнтаў, а молдынгі — у 5%. Па 3% пацярпелых засталіся без барсетак і мабільных тэлефонаў, забытых у машыне. Акрамя таго, 11% апытаных выбралі варыянт «іншая маёмасць».

Як адзначаюць у ГУУС, вынікі галасавання цалкам пацвярджаюцца і рэальнасцю.

Штодня ў Мінску здзяйсняецца каля 20‑30 крадзяжоў з аўтамабіляў.

Таксама зламыснікі здымаюць з машын розныя дэталі. З пачатку гэтага года сталічныя аўтаўладальнікі ўжо не далічыліся больш за 200 камплектаў дарагіх люстэркавых лінз і 130 аўмагнітолаў. Як сведчыць статыстыка,

найбольшая колькасць такіх крадзяжоў здзяйсняецца на тэрыторыі Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў Мінска.
Сталічная міліцыя рэкамендуе аўтаўладальнікам выконваць найпрасцейшыя правілы бяспекі.

Па‑першае, неабходна абсталяваць аўтамабіль супрацьзгонным прыстасаваннем. Аднак нават пасля гэтага машыну лепш пакідаць на ахоўнай стаянцы або ў гаражы.

Нядрэнна таксама нанесці і супрацьзгонную маркіроўку асноўных вузлоў і агрэгатаў транспартнага сродку.

Не варта таксама пакідаць у аўтамашыне ключы, дакументы, аўмагнітолу, сумкі‑торбы ды іншыя каштоўныя рэчы. Зламыснікі могуць разбіць шкло ці пашкодзіць замак, каб атрымаць вашу маёмасць.

Акрамя таго, міліцыя раіць у начны час па чарзе дзяжурыць на стаянках ў дварах жылых дамоў. «Лепш за адну ноч у месяц правесці без сна, ахоўваючы машыны, чым прачынацца ад кожнага падазронага шуму», — адзначылі ў ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?