Фота: Reuters
«Цяпер мы гаворым аб ад 20 да 22 тысячах загінулых у Марыупалі», — сказаў Кірыленка.
Кіраўнік адміністрацыі адзначыў, што сітуацыя ў горадзе цяжкая і дадаў, што падлік ахвяр ускладняецца бесперапыннымі баявымі дзеяннямі.
Ён таксама пракаментаваў хімічную атаку расіян у Марыупалі.
«Мы ведаем, што мінулай ноччу каля паўночы беспілотнік скінуў нейкае пакуль невядомае выбуховае прыстасаванне на людзей, якія знаходзіліся ў раёне Марыупальскага металургічнага камбіната, трое людзей адчулі сябе дрэнна», — сказаў Кірыленка.





