Установа сцвярджае:

«Нават невялікая частка гэтых рэчываў смяротна небяспечная пры непрафесійным і некантраляваным абыходжанні з імі».

Сумарная актыўнасць скрадзеных рэчываў складае 7 мільёнаў бекерэляў. Гэта можна параўнаць з 700 кг радыеактыўных адходаў з бэта і гама выпраменьваннем.

«У выпадку нашэння такога сувеніра з сабой на працягу двух тыдняў гарантавана ўзнікаюць радыяцыйныя апёкі і пачынаецца прамянёвая хвароба ды незваротныя працэсы ў арганізме», — каментуе агенцтва

А ўкраінскі «Энергаатам» заявіў, што расійскіх салдат, якія капалі акопы і спрабавалі будаваць фартыфікацыйныя збудаванні ў Рудым лесе каля Чарнобыля, таксама можа чакаць прамянёвая хвароба.

Кіраўнік «Энергаатома» Пятро Коцін разам са спецыялістамі замерылі там узровень радыяцыі. Гама-фон у месцах вымярэння складаў 3,2—4 мікразіверт у гадзіну, што ў 10—15 разоў перавышае норму.

«Адзін з паказчыкаў, які фарміруе ўнутранае апрамяненне, якое чалавек можа атрымаць з паверхні глебы (бэта-забруджвання), у месцах вымярэння складаў па 90 Sr, што ў 160 разоў больш за норму», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

«Энергаатам» таксама паведаміў, што на глыбіні 40—80 см на гэтым участку лесу закапаныя фрагменты ядзернага паліва, апрамененай графітавай кладкі. Яны могуць быць крыніцай альфа-выпраменьвання — пры траплянні ў арганізм такія фрагменты ў дзясяткі разоў больш небяспечныя, чым уплыў гама— і бэта-выпраменьвання.

Траншэі, якія капалі расійскія вайскоўцы, заходзяць і глыбей гэтых 40-80 см. Таму ўсіх расійскіх вайскоўцаў, якія больш за месяц знаходзіліся ў Рудым лесе, чакае прамянёвая хвароба рознай ступені цяжкасці, перакананыя прадстаўнікі «Энергаатама».

Клас
10
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0