Раней Джонсан казаў, што Брытанія павялічыць вайсковую дапамогу Украіне яшчэ на 100 млн фунтаў, пастаўкі зброі будуць уключаць супрацьтанкавыя і супрацьпаветраныя ракеты, а таксама «дроны-камікадзэ».

Сустрэўшыся з Зяленскім, брытанскі прэмʼер адзначыў, што «Украіна насуперак усім чаканням адкінула расійскія войскі ад Кіева і здзейсніла найвялікшы баявы подзвіг XXI стагоддзя».

«Дзякуючы ўпэўненаму лідарству прэзідэнта Зяленскага і непераадольнаму гераізму і адвазе ўкраінскага народа, жахлівыя планы Пуціна цяпер зрываюцца», — сказаў Джонсан.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0