«Мы былі апошнімі, хто сышоў, і мы будзем аднымі з першых, хто вернецца», — сказаў Дзі Маё, дадаўшы, што заходні свет павінен узмацніць дыпламатычны ціск на Уладзіміра Пуціна, каб дамагчыся спынення агню.
Першай краінай, якая вярнула сваё дыппрадстаўніцтва ва ўкраінскую сталіцу пасля пачатку вайны, стала Турцыя.
З 11 сакавіка персанал амбасады знаходзіўся ў Чарнаўцах, але 6 красавіка турэцкія ўлады абвясцілі аб вяртанні ў Кіеў.
Таксама пра вяртанне паслоў заявілі Літва і Латвія.
Як сказаў у пятніцу кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, які знаходзіўся ў Кіеве, прадстаўнікі Еўрасаюза неўзабаве вернуцца ў Кіеў, а за імі пойдуць і супрацоўнікі пасольстваў, раней эвакуяваных з украінскай сталіцы.
Паступовае вяртанне дыпламатаў ва ўкраінскую сталіцу азначае, што заходнія краіны ацэньваюць імавернасць паўторнай спробы захопу Кіева як невысокую.





