Суддзя Анастасія Ачалава прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.
Доказамі па справе сталі яе фотаздымкі на Маршах.
Дар'я — актывістка, фемблогерка, вядомая як «Дафна».
У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. У яе было каля 10 тысячаў падпісчыкаў (цяпер яе акаўнт выдалены).