«Расійскія войскі раніцай (у пятніцу) нанеслі ракетны ўдар па чыгуначным вакзале ў Краматорску. 38 чалавек загінулі на месцы. На працягу дня ў шпіталях памерлі яшчэ 12 чалавек. Мы страцілі пяцярых дзяцей. У бальніцах застаюцца дзясяткі цяжкапараненых. Гэта чарговае вайсковае злачынства Расіі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

«Як і масавыя забойствы ў Бучы, як і многія іншыя вайсковыя злачынствы Расіі, ракетны ўдар па Краматорску павінен стаць адным з абвінавачванняў на трыбунале, які абавязкова адбудзецца», — заявіў Зяленскі.

Ён падзякаваў прэзідэнту Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен за фінансавую падтрымку аб'ёмам 1 мільярд еўра. Па словах Зяленскага, Украіна сёння дамовілася з ЕС аб атрыманні яшчэ 500 мільёнаў еўра на абаронныя патрэбы.

«Размаўлялі таксама з прадстаўнікамі Еўрасаюза аб далейшых кроках для таго, каб прымусіць Расію да міру. Я адзначыў, што наяўных санкцый недастаткова. Трэба яшчэ ўзмацніць ціск на Расію. Трэба ўвесці поўнае энэргетычнае эмбарга на нафту, на газ», — сказаў Зяленскі.

Мінабароны Расіі сцвярджае, што расійскія вайскоўцы не здзяйснялі ракетную атаку на Краматорск.

Чытайце таксама:

Ракетамі быў атакаваны чыгуначны вакзал Краматорска. На адной быў надпіс па-руску «За дзяцей»

У Мінабароны Расіі адмаўляюць дачыненне да абстрэлу Краматорска. І «Точки-У» ў іх нібыта няма. Але прапагандысты зноў «спаліліся»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0