Адзін з дакументаў прыпыняе «нармальныя гандлёвыя адносіны з Расіяй і Беларуссю».

Гэта азначае, што імпарт з Беларусі і Расіі пазбавіцца рэжыму найбольшага спрыяння на амерыканскім рынку. Улады ЗША змогуць усталёўваць для расійскіх і беларускіх тавараў больш высокія пошліны, чым для астатніх краін — членаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Яшчэ адзін дакумент, падпісаны Байдэнам, уводзіць забарону на імпарт энерганосьбітаў з Расіі.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1